Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Голосование
Как Вы планируете провести летние каникулы?
Всего 0 человек
Голосование
Как Вы относитесь к введению единой формы одежды в школе или ее элементов?
Всего 3 человека
Голосование
Для чего Вы участвуете в различных олимпиадах?
Всего 27 человек
Голосование
Как Вам сайт?
Всего 6 человек
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Прилепский учебно-педагогический комплекс детский сад - средняя школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
д. Прилепы
Адрес:
Минская обл., Смолевичский р-н, д.Прилепы, ул. Школьная, д. 73-А
Телефоны:
(01776) 41689 (Директор)
(01776) 41688 (Учительская)
8-017-76-27-9-61 (Приёмная управления по образованию, спорту и туризму Смолевичского райисполкома )
8-017-76-56-2-36 (Телефон службы экстренного реагирования, по которому можно сообщить о детях, попавших в трудную жизненную ситуацию )
8-017-50-04-2-26 (Приёмная главного управления образования Минского облисполкома)
E-mail:
prilepy_upk@tut.by

Гісторыя ДУА “Прылепскі НПК дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” бярэ пачатак з XVIIIст.
Культурна-адукацыйным цэнтрам Прылепскага краю ў той час стала Свята-Георгіеўская праваслаўная царква, заснаваная ў 1783 г. архіепіскапам Смагаржэўскім. Пры царкве мелася царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча. Працэнт адукацыйнасці прыхаджан складаў 2% .
З 1854 г. святаром царквы стаў Кірыл Зубковіч, з 1886 г. – Міхаіл Зубковіч. Практыкаваліся школы на даму, дзе настаўніка называлі “дарэктарам”. Гэта быў малады чалавек з першапачатковай адукацыяй. Адным з такіх з’яўляўся Касцяневіч Аляксандр Сцяпанавіч, які вучыў 20 хлопчыкаў, даваў ім азы ведаў па пісьму, чытанню і арыфметыцы.
З 1909 па 1922 гг. настаяцелем царквы быў Іаан Пашын.
У 1913-1914 гг. была ў асноўным закончана пабудова каменнай царквы з пазалочанымі купаламі, у жніўні 1916 г. адбылося яе асвяшчэнне, якое здзейсніў епіскап Слуцкі Феафілакт (Клеменцьеў). Адначасова была адчынена прыходская школа ў весцы Ізбіцкае. Да 1927 г. у Прылепах працавала пачатковая школа. У гэты час царква была разбурана, і школа размясцілася ў былым маёнтку братоў Міхаіла і Паўла Паповых.
У 1931г. адбыўся першы выпуск сямікласнікаў. Дырэктарам школы з’яўляўся Сыракваша. З 1938 г. школа атрымала статус сярэдняй, але ніводнага выпуску не адбылося ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.
У час акупацыі ў памяшканні школы знаходзіўся гарнізон фашыстаў.
Пасля вызвалення Прылепскага краю ад гітлераўцаў для заняткаў з вучнямі пачалі арандаваць хаты калгаснікаў. У кожнай вёсцы была школа-хата, цэнтр якой знаходзіўся ў вёсцы Кудрышчына. Дырэктарам школы была Вяліцкая, настаўнікамі - Касілка Ганна Рыгораўна, Касцяневіч Ганна Мікалаеўна і Яскевіч Любоў Мікалаеўна.
У 1946-47 навучальным годзе аддзел адукацыі набыў 4 хаты, якія перавезлі ў вёску Прылепы. Яны сталі пачаткам Прылепскай сярэдняй школы.
У 1957 – 1959 гг. у вёсцы Прылепы была пабудавана тыпавая школа з усімі неабходнымі класамі, кабінетамі, майстэрнямі.
У 1958 г. арганізавана першая вучнёўская вытворчая брыгада, якая вырошчвала сельгаскультуры. Школьнікі ўбіралі лён, кукурузу, закладвалі сілас і ўдзельнічалі ў іншых сельгасработах, дапамагаючы калгасу. На прышкольным участку атрымлівалі столькі агародніны, што яе хапала для школы на працягу ўсяго навучальнага года. У старэйшых класах выкладалася абслугоўваючая праца, вывучалі сельскагаспадарчую тэхніку і атрымлівалі права на кіраванне ёю.
Школа стала цэнтрам выхаваўчай работы. З 1958 г. па прапанове Д.Ц. Абмётка школа стала ініцыятарам турысцкіх і пошукавых паходаў па гістарычных месцах. Высокіх вынікаў дасягнулі ў гэтыя гады па фізічнаму выхаванню і ўмацаванню здароў’я школьнікаў.
Дырэктарамі школы з 1947 г. працавалі:
Кудраўцаў Дзмітрый Герасімавіч – 1946 – 1952 гг.
Дорын Фёдар Васільевіч – 1952 – 1953 гг.
Ліннік Аляксандр Ігнацьевіч – 1954 – 1958 гг.
Агеенка Таццяна Сяргееўна - 1958-1966 гг.
Ляшкевіч Алімпіяда Канстанцінаўна - 1976-1978 гг.
Агеенка Міхаіл Яфімавіч - 1966-1976 гг., 1980-1986 гг.
Едзіновіч Валянціна Анатольеўна - 1978-1979 гг.
Булаўскі Вячаслаў Васільевіч - 1979-1980 гг.
Лукашэнка Аляксандр Фёдаравіч - 1986-1988 гг., 1990-1999 гг.
Давыдоўскі Іван Іванавіч - 1988-1990 гг.
Казлова Ганна Васільеўна - 1999-2001 гг.
Прахарчук Святлана Сцяпанаўна - 2001-2009 гг.
Тупік Юлія Аляксееўна – з 2010 - 2016 гг.

Жукоўскі Дзмітрый Леанідавіч - з 2016 года

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.