Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Насколько информативным является школьный сайт?
Всего 15 человек

Урок беларускай літаратуры ў 3 класе

Дата: 24 марта в 15:43

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Прылепскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя  школа Смалявіцкага раёна»

Урок беларускай літаратуры ў 3 класе

Тэма: Л. Арабей. “Добрая фея”.

Настаўнік пачатковых класаў

                                                                                Яўсеенка Т .А.

в.Прылепы, 2021

Тэма: “Л. Арабей. Добрая фея”.

Задачы:

  • удасканальваць навык правільнага вымаўлення гукаў;
  • вучыць знаходзіць у апавяданні апісанне персанажаў, даваць ім характарыстыку на падставе іх учынкаў;
  • выпрацоўваць уменне выказваць уласныя і аўтарскія адносіны да герояў, вызначаць тэму і галоўную думку твора; выхоўваць паважлівыя адносіны да хворых людзей.

Ход урока

Арганізацыйны момант.

– Тыя, хто прачнуўся рана, – паківайце галавой.

– Тыя, хто хочуць даведацца нешта новае, – папляскайце ў далоні.

– Хто хоча размаўляць з сябрамі – пацісніце адзін аднаму рукі.

– Зробім усё, каб захаваць добры настрой да канца ўрока!

Маўленчая размінка.

Чытанне па ролях верша «Не ўмею, паспею»(дзеючыя асобы: мама, хлопчык Сяргей.)

– На партах у вас ляжаць карткі, прачытайце спачатку сам сабе, потым у пары свайму суседу, той, хто будзе гатовы, пастаўце рукі, каб я бачыла.

– Зараз чытаем па ролях.

Мама. Сярожа, прыбяры свой ложак.

Сяргей. А я не ўмею.

Мама. Сыночак, вучы ўрокі!

Сяргей. Яшчэ паспею.

Мама. Сяргейка, пачысці боты.

 Сяргей. Ай, шмат работы.

Мама. Сяргей, ідзі паглядзі кіно.

Сяргей. О, я гатовы даўно! І на марожанае заадно…

В. Жуковіч

– Каму з вас спадабаліся адносіны Сяргея да мамы? Чаму? Што б вы зрабілі на яго месцы?

Праверка дамашняга задання

Зараз адкрывайце падручникі і паўтарыце дамашняе заданне.

Выразнае чытанне верша “Сёння ў Толі выхадны”.

Работа з апавяданнем

—Сёння мы з вамі пазнаёмімся з новым творам. Называецца добрая фея. як думаеце, пра што будзе гэты твор?

—Зараз я вам прачытаю твор і вы адкажаце на маё пытанне. Хто такая добрая фея?

Першасны сінтэз

Чытанне апавядання Л. Арабей “Добрая фея” да сказа “Хлопчык зрабіў адзін крок, другі”. Прагназаванне развязкі (рубрыка “Пафантазіруйце”, с. 124). Працяг чытання, супастаўленне прапанаваных варыянтаў развязкі з аўтарскай канцоўкай.

--Знайдзіце у творы і зачытайце ўрыўкі, якія выклікаюць спачуванне Віцю (радасць за яго поспехі).

Аналіз твора і другасны сінтэз

-А мы думалі пра што будзе верш? Апраўдаліся вашыя чаканні?

-Хто галоўны герой гэтага верша?

-Чаму вочы у хлопчыка былі заўседы сумныя?

-Хто дапамог Віце усміхнуцца і паверыць у свае сілы?

-Як вы личыце, чаму да Віці не падыходзілі другія дзеці? Чаму да яго падышла Валя?

Выбарачнае чытанне апавядання па частках: характарыстыка дзяўчынкі Валі і хворага хлопчыка Віці; выказванне ўласных і аўтарскіх адносін да персанажаў, іх учынкаў; вызначэнне тэмы і галоўнай думкі апавядання.

Падрыхтоўка да выразнага чытання па ролях размовы Валі і Віці (ад сказа “Аднойчы ў двары з’явілася дзяўчынка” да сказа “Нават руды сабачка прыбег з імі і таксама, быццам нешта разумеючы, з цікавасцю глядзеў на Віцю”).

Дамашняе заданне

Падрыхтавацца да выразнага чытання па ролях размовы Валі і Віці.

Вынік урока

- Чаму хлопчыкі назвалі Валю чараўніцай і добрай феяй?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.