Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Насколько информативным является школьный сайт?
Всего 15 человек

Урок беларускай мовы (навучанне пісьму) у 1 класе

Дата: 24 марта в 15:21, Обновлено 24 марта в 15:25

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Прылепскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя  школа" 

..

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Урок беларускай мовы ( навучанне пісьму)ў 1 класе

Тэма: “Літара Т

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Настаўнік пачатковых класаў                                                              Скавінскі  С.У.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

в.Прылепы, 2021

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Тэма: “Літара Т

Мэты: -  пазнаёміць з напісаннем  вялікай літары Т, злучэнні сп, пс, ст;

- удасканальваць уменні называць  словы з гукам [т], выдзяляць у яго цвёрды  гук, даваць яму характарактарыстыку;

- фарміраваць уменні суадносіць друкаваныя і вялікія літары;

- выпрацоўваць уменне правільна размяшчаць сшытак на парце, карыстацца пісьмовымі прыладамі;

- актуалізаваць веды вучняў аб розных прафесіях, выхоўваць жаданне выбраць прафесію па душы.

Ход урока

І. Арганізацыйны этап

ІІ. Уводзіны ў тэму

- Адгадайце, якую літару мы будзем сёння вучыцца пісаць.

- Я назаву словы, а вы адкажыце, што ў іх агульнага: Тарас, Таня, Толік, Тася (Усе словы пачынаюцца на літару Т і абазначаюць імёны людзей.)

- Назавіце яшчэ імёны людзей, якія пачынаюцца на літару Т.

- Як патрэбна пісаць гэтыя словы? (З вялікай літары.)

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэт урока

- Вы ўжо умееце пісаць малую літару т. Сёння мы будзем вучыцца пісаць вялікую літару Т. Успомніце, у якіх выпадках патрэбна пісаць загалоўную літару ў словах.

ІV. Актуалізацыя ведаў

1. Настаўнік чытае верш:

Трыццаць тры мянтузы

Трапілі ў нерат.

Тарганулі тры разы –

Ды ні ўзад, ні ўперад. (А. Зэкаў)

- Назавіце словы, у якіх ёсць літара т. Які гук яна абазначае? Дайце яму характарыстыку. (т – зычны, цвёрды, глухі.)

2. Гульня “Хто больш?”.

- Прыдумайце словы, у якіх гук [т] быў бы ў пачатку (таполя, трава, трыко), у сярэдзіне (стук, малаток, Наташа), на канцы слова (шпагат, брат, букет).

- Назавіце прадметы ў класе, у назвах якіх ёсць гук [т]. (Стол, стул, парта, батарэя.)

- Што можна купіць у магазіне, каб у назве тавару быў гук [т]? (Тварог, торт, сшытак)

Фізкультхвілінка

Як тупну нагой

Ды прытупну другой,

Кругам пакружуся,

Усім людзям пакажуся!

V. Графічны аналіз загалоўнай літары Т

- З якіх элементаў складаецца літара? Як гэтыя элементы злучаюцца ў літары? (Літара складаецца з вялікай лініі з пятлёй і “казырком”, вялікай прамой лініі з закругленнем уверсе, вялікай нахільнай лініі з закругленнем уверсе і ўнізе.)

VІ. Паказ настаўнікам на дошчы узора напісання вялікай літары Т

         -  Пачынаем пісаць крыху ніжэй сярэдзіны дапаможнага радка, вядзём лінію ўправа-ўверх да сярэдзіны дапаможнага радка, робячы “казырок”. Вядзём прамую лінію да ніжняй лінейкі рабочага радка, робім закругленне ўлева, утвараючы пятлю. Вядзём руку ўверх, перасякаем прамую лінію на верхняй лінейцы рабочага радка, даводзім да сярэдзіны дадатковага радка, робім закругленне ўправа, вядзем прамую лінію да ніжняй лінейкі, вяртаемся па напісанаму ўверх, даводзім да сярэдзіны дапаможнага радка, робім закругленне ўправа, вядзём прамую лінію да ніжняй лінейкі рабочага радка, робім закругленне ўлева-ўверх да сярэдзіны рабочага радка.

VІІ. Падрыхтоўка рукі да пісьму. Праверка правільнасці пасады, становішча рукі, пропісі

Пісьмо літары ў паветры, абвядзенне літары зваротным бокам ручкі ў пропісях.

VІІІ. Работа ў пропісі

1. Пісьмо літары па кропкам (1 радок).

2. Гульня “Дапішы літару”.

Самааналіз.

3. Самастойнае пісьмо літары Т.

Фізкультхвілінка

4.  Пісьмо вялікай літары Т у злучэнні з маленькай літарай с у паветры, па контурным лініям, самастойна.

- Які від злучэння? (Верхняе.)

5. Пісьмо злучэння вялікай літары Т з маленькай літарай п у паветры, па контурным лініям, самастойна (верхняе злучэнне).

6. Гульня “Адшукай літары пару”.

На дошцы запісаны друкаваныя  вялікія і маленькія літары п, П, с, С, М, м, Т, т неабходна дапісаць побач з імі прапісныя вялікія і маленькія літары.

7. Гульня “Якую літару пісаць?”

Настаўнік называе словы, вучні вылучаюць  першы гук у слове, даюць яму характарыстыку (цвёрды ці мяккі) і тлумачаць, якую літару варта пісаць у пачатку слова (маленькую ці вялікую). Пісьмо літар на дошцы.

Матэрыял для гульні: Сяргей, піла, Паліна, сані, Пеця, сена, памідор, Святлана.

ІХ. Замацаванне вывучаннага

1. Гульня “Скончы сказ” (выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, што пачынаецца на гук[т].)

Тата расказвае казку …

Тамара падарыла кнігу…

Тоня дапамагае…

Х. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў урока

1. Якую літару і злучэнні літар мы сёння навучыліся пісаць? Якія гукі яна абазначае? З якіх элементаў складаецца?

2. Складзіце сказы, адпаведныя дадзеным схемам:

 

                       

 

                                                                                       .

- Назавіце першае слова ў сказе. З якой літары яго патрэбна пісаць? Назавіце апошняе слова ў сказе. Што неабходна ставіць у канцы сказа? (Кропку).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.