Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Насколько информативным является школьный сайт?
Всего 15 человек

Урок беларускай мовы у 2 класе

Дата: 24 марта в 15:38, Обновлено 24 марта в 15:47

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Прылепскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя  школа" 

.

.

.

.

.

.

Урок беларускай мовы ў 2 класе

Тэма “ Падоўжаныя зычныя. Iх абазначэнне на пiсьме”

.

.

.

.

.

.

Настаўнік пачатковых класаў                                                                                                Трошчанка Дз.У.

в.Прылепы, 2021

Клас: 2

Тэма: Падоўжаныя зычныя. Iх абазначэнне на пiсьме ( 3 урок па тэме)

Мэты:

-фарміраваць уменне вымаўляць падоўжаныя зычныя гукі ў словах;

-звярнуць увагу навучэнцаў на напісанне слоў беларускай мовы, падобных па гучанні да слоў з падвоенымі зычнымі ў рускай мове;

-пазнаёміць з правіламі пераносу слоў з падоўжанымі зычнымі;

-узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў словамі лексіка- семантычнай групы «дзікія жывёлы»,

-развіваць фанематычны слых, лагічнае мысленне, памяць навучэнцаў;

-выхоўваць жаданне вучыцца.

Абсталяванне: падручнiк для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi з рускай мовай навучання , частка 2 (В.I.Свiрыдзенка)

План урока

I.Арганiзацыйны момант

II.Праверка дамашняга задання

III.Хвiлiнка чыстапiсання

IV.Паведамленне тэмы i мэты  ўроку

V.Праца  па тэме ўрока

VI.Замацаванне

VII.Вынік урока

VIII.Дамашняе заданне

Ход урока

I.Арганiзацыйны момант

-Добры дзень, шаноўныя! Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся. Я жадаю вам поспехаў у працы на ўроку . Спадзяюся, што сёння на ўроку вы будзеце ўважлiвыя , старанныя i ў вас усё атрымаецца.

II. Праверка дамашняга задання

-Якое практыкаванне вы выконвалi дома? (стар. 57, пр. 101) Што трэба было зрабiць?( прачытаць , уставiць  патрэбныя лiтары, спiсаць апошнi сказ)

-Прачытайце, назавiце словы,у якiя вы ўставiлi лiтары i чаму? (ноччу, галлё)

(1 вучань называе першае слова, 2 вучань- другое)

III.Хвiлiнка чыстапiсання

-Адгарнiце свае сшыткi, запiшыце дату, класная работа.

-Прачытайце спалучэннi лiтар, якiя запiсаны на дошцы. Спачатку ўспомнiм, як правiльна пiшуцца гэтыя лiтары. Я буду пiсать iх на дошцы, а вы ў паветры. Запiшыце гэтыя спалучэннi лiтар у сшыткi.

-Не забываем пра пасадку: сядзiм роўна, спiнка касаецца спiнкi стула, ногi стаяць роўна.

жж лл нн чч ддз

-Прачытайце словы, якiя запiсаны.

багацце  калоссе вяселле стагоддзе

-Што агульнага ў гэтых словах? (ёсць падоўжаныя зычныя гукi)

-Запiшыце гэтыя словы.

-Давайце прааналiзуем слова багацце. Колькi ў гэтым слове лiтар?(7) А колькi гукаў?(6).Чаму?(цц- адзiн гук [ць])

-Паспрабуйце скласцi сказ са словам калоссе.(Цiха шапацiць калоссе.)

-Запiшам сказ, якi ў  нас атрымаўся ў сшыткi.( з каменцiраваннем) З якой лiтары пачынаем пiсаць сказ? Што ставiм у канцы сказа?

IV.Паведамленне тэмы i мэты  ўроку

-Сёння мы с вамi працягнем вывучаць тэму «Падоўжаныя зычныя. Iх абазначэнне на пiсьме»

-Спачатку давайце ўспомнiм:

1)Якія зычныя гукі могуць вымаўляцца падоўжана?

2)Як падоўжанае вымаўленне перадаецца на пісьме?

3)Якія асаблівасці ў напісанні падоўжанага гука [ддз']?

V.Праца па тэме ўрока

-Адгарнiце старонку 58 падручнiка. Давайце звернем увагу на рубрыку «Будзьце ўважлiвыя». Прачытайце.

- Як пiшам слова беларускi у рускай мове? (сс) А у беларускай? (с)

- А як пiшам слова клас у рускай мове? (сс) А у беларускай? (с)

- Так як пiшам словы беларускi i клас у рускай мове? (дзьве лiтары с) А як у беларускай?(адна лiтара с).

-Добра. Гэта трэба запомнiць i нiколi не блытаць.

-Зараз выканаем практыкаванне 102. Прачытайце, што трэба зрабiць.

-Прачытаем тэкст.

-Назавiце словы з прапушчанымi лiтарамi. Назавiце гукi, якiя вымаўляюцца на месцы пропускаў у словах i якiя лiтары трэба ўставiць.

-Запiшам словы з прапушчанымi лiтарамi, устаўляючы патрэбныя лiтары, падкрэслiце iх. (беларускай, лiчэннем, класа, суддзёй)

(Адзiн вучань выконвае заданне на дошцы.)

-Зараз на палях начарцiце шкалу самааценкi i аценiце акуратнасць выканання сваёй працы.

-А можа хто ведае, як быць, калi нам патрэбна будзе перанесцi слова з падоўжанымi зычнымi?

-Калi нам можа гэта спатрэбiцца?

-Паглядзiце на правiла на старонцы 58. Паслухайце ўважлiва. (чытае настаўнiк)

-Дык як мы можам  перанесцi словы з падоўжанымi зычнымi гукамi? (гал-лё, га-ллё)

-Зараз першы варыянт будзе чытаць правiла другому варыянту, а потым другi варыянт будзе чытаць першаму.

-Як  мы можам перанесцi слова жыццё, збожжа, пытанне? ( 2 варыянты пераносу)

-Добра, малайцы.

ФIЗКУЛЬТХВIЛIНКА

(Iмiтацыя рухаў)

Кружымся, як сняжынкi.

Гуляем у снежкi.

Iдзем па глыбокiм снезе.

Пераступаем цераз сумёты.

Расчышчаем дарожкi ад снегу.

Грэемся на марозе.

Расцiраем замёрзлыя рукi.

Катаемся на лыжах.

Гуляем у хакей.        

Усе мы з вамі пацягнуліся

1-прагнуліся, 2 – прагнуліся,

 Нахіліліся ўлева, управа,

 Рукі уперад, уверх, убок.

 Усміхнуліся сябру злева,

 Усміхнуліся сябру справа.

 Добра, працуем  далей.

-Паглядзiм практыкаванне 103. Прабяжыце вочкамi, што трэба зрабiць?

-Паслухайце верш. (чытае настаўнiк)

-Пра што iдзе гутарка ў гэтым вершы? (авадзень адзначае дзень нараджэння)

-Хто мне выразна прачытае гэты верш? (чытае вучань)

-Зачытайце словы, у якiя трэба ўставiць лiтары, устаўце патрэбныя лiтары i абгрунтуйце свой выбар.

-А зараз запiшам гэтыя словы сабе ў сшытак з 2 варыянтамi пераносу(праз рыску), устаўляючы патрэбныя лiтары (2 варыянта). (гранне, гулянне, нараджэння)

-Як запишам слова гранне? (гран-не, гра-нне)

-Слова гулянне? (гулян-не, гуля-нне)

-Слова нараджэння? (нараджэн-ня, нараджэ-ння)

(Некалькi вучняў каля дошкi па аднаму слову .)

-Паглядзiце на практыкаванне 104. Паспрабуйце разгадаць рэбус .(вокладка)

-Паглядзiце, калi ласка, на кнiгу. Дзе тут вокладка?

-А што такое вокладка?

-Па вокладцы можна выбраць цiкавую кнiгу. Хто з вас любiць чытаць? А якую кнiгу вы зараз чытаеце? Добра.

-Вокладка- гэта наше новае слоўнiкавае слова. Давайце вымавiм яго хорам. Падзялiце яго на склады. Куды падае нацiск? Якую лiтару ў гэтым слове трэба правяраць. (д) Якi гук мы чуем? (т) Давайце пастрабуем падабраць праверачнае слова. (абкладаць) Добра.

-Запiшам гэтае слова сабе ў сшыткi, паставiм нацiск. Напiсанне гэтага слова трэба запомнiць.

-Зараз вам патрэбна дапоўнiць сказы, якiя размешчаны нiжэй, нашым новым слоўнiкавым словам. А таксама ўставiць лiтары ў выдзеленыя словы.

-Зачытайце, што ў вас атрымалася. (вучнi зачытваюць)

-Запiшыце другi сказ, устаўляючы слова i патрэбныя лiтары ў выдзеленае слова. Падзялiце выдзеленае слова для пераносу. (калектыўная праверка)

(Гэту вокладку Таццянка выбiрала разам з матуляй.)

-Зараз на палях начарцiце шкалу самаацэнкi i ацанiце правiльнасць выканання сваёй працы.

                                                                                                                                

VI.Замацаванне

-Выканаем практыкаванне 105. Паслухайце небылiцу. Цi правiльна размешчаны словы ў гэтай небылiцы? (не) Давайце паспрабуем раставiць словы на свае месцы.

-Зачытаце, што ў вас атрымалася. (зачытвае вучань)

-Назавiце слова з падоўжаным зычным гукам. (з вуллёў)

-А як вы разумееце гэтае слова? (малюнак вывешваецца на дошку) Давайце прагаворым яго разам.

-Знайдзiце i назавiце словы , у якiх трэба правяраць правапiс парных звонкiх –глухiх зычных. Падбярыце праверачнае слова. (адказваюць некалькi вучняў)

ФIЗКУЛЬТХВIЛIНКА ДЛЯ ВАЧЭЙ

-Паспрабуем перакласцi словы з рускай мовы на беларускую. (Карткi са словамi на дошцы, а потым запiсваюць спалучэннi сабе ў сшытак.)

колосья-_______________(калоссе)  калос-се, кало-ссе

веселье-________________(вяселле)  гал-ле, га-лле

вопрос-_________________(пытанне) пытан-не, пыта-нне

жизнь-__________________(жыццё)  жыц-цё  жы-ццё

рисование-________________(маляванне)

(калектыўная праверка з дошкi)

-Вам патрэбна запiсаць гэтыя спалучэннi слоў, але словы з падоўжанымi зычнымi вам патрэбна будзе з дапамогай раскi падзялiць для пераносу.

-Зараз запiшам невялiкую дыктоўку:

Заданне, збожжа, узвышша, разводдзе, жыццё.  (НАПIСАЦЬ ЗА ДОШКАЙ)

(калектыўная праверка)

-А цяпер падзяліце гэтыя словы для пераносу.

-Зараз на палях начарцiце шкалу самаацэнкi i ацанiце правiльнасць выканання сваёй працы.

VII.Вынік уроку

-Як на пiсьме перадаюцца падоўжаныя зычныя гукi?

-Прывядзіце прыклады слоў з падоўжанымі зычнымі гукамі.

-Як пераносяцца словы з падоўжанымi зычными гукамi?

-Дзе нам гэта спатрэбiцца ў жыццi?

VIII.Дамашняе заданне

-Адгарнiце свае дзённiкi i запiшыце дамашняе заданне: стар. 60, пр. 106.

-Адгарнiце гэтае практыкаванне i паглядзiце, што вам трэба будзе зрабiць. Цi  ўсiм усё зразумела?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.