Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Насколько информативным является школьный сайт?
Всего 15 человек

Урок беларускай мовы у 4 класе

Дата: 24 марта в 15:45

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Прылепскі вучэбна-педагагічны комплекс

дзіцячы сад – сярэдняя  школа Смалявіцкага раёна»

Урок беларускай мовы ў 4 класе

Тэма “ I і  II  спражэнне дзеясловаў

Настаўнік пачатковых класаў

                                                                   Мацапура Л.Р.

в.Прылепы, 2021

Тэма : I і  II  спражэнне дзеясловаў

Задачы:фарміраваць уяўленне пра I і  II  спражэнне дзеясловаў; выпрацоўваць уменні ставіць пытанні да дзеясловаў і, карыстаючыся табліцай, спрагаць прапанаваныя дзеясловы, выдзяляць асабовыя канчаткі; развіваць арфаграфічную пільнасць; узбагачаць лексічны запас вучняў;  выхоўваць добразычлівыя адносіны да сяброў.

Абсталяванне: падручнік, табліцы, слоўнікі, раздатачны матэрыял

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Залатое цуда-сонца!
Загляні да нас у ваконца!
Нам здароўе зберажы
І вучыцца памажы!

- Перадайце, калі ласка, цяпло, якое пасылае сонейка праз акно ў наш клас, праз дотык далоняў сваім сябрам.

  1. Праверка дамашняга задання.

Пра якую часціну мовы ідзе гутарка?

         –  …часціна мовы.

Я        - …абазначаю дзеянне прадмета.

           - … адказваю на пытанні: што робіць? што робяць?

           - … змяняюся па ліках і часах.

           - … маю пачатковую (неазначальную) форму.

          - … у сказе часцей за ўсё бываю выказнікам.

- Якія дапісалі “згубленыя” дзеясловы ў дамашнім практыкаванні? Вызначце іх асобу.

Выкананне задання ля дошкі і ў сшытках.

1 варыянт  Да кожнага з прыведзеных дзеясловаў напішыце дзеяслоў з супрацьлеглым значэннем. Вызначце і запішыце ў дужках час, асобу і лік.

Гаворыць (____________) – _____________(____________), сумавалі  (__________) – ___________(__________), забудзеце (__________ ) –___________ (__________).

2 варыянт  Знайшоў (___________) – (____________), шэпчуць (__________) - ___________ (__________), зачыні (____________) - __________ (__________).

  1. Чыстапісанне.

17

Зз   Зм  зе  оз    злз    звз

  • Гульня “Перакладчыкі”. Работа ў парах. Адпраўляемся ў птушынае царства. З дапамогай слоўнікаў перакладзіце наступныя словы.

Птушыны слоўнік                                           Птичий словарь

Словы на беларускай мове      

Слова на русском языке

амялушка

свиристель

сітаўка

трясогузка

крыжадзюб

клест

кнігаўка

чибис

берасцянка

зяблик

крумкач

ворон

глушэц

глухарь 

цецярук

тетерев

  • або Гульня “У пошуках  птушак”. Сярод запісу знайдзіце назвы птушак. Што вы ведаеце пра гэтыя птушкі? Дома знайдзіце іх апісанне .

Настаўнікрамонакдроздвецераўторакперапынакберасцянкадзьмухавецсняжынка

аўсянкаталерказелянушкаяблык

- Запішыце наступны сказ пад дыктоўку. Хутка зайгарае,  загамоніць  рознымі галасамі веснавы лес! Усё мацней спяваюць дразды, берасцянкі, зелянушкі.

Вызначце час, асобу, лік дзеясловаў.

Фізкультхвілінка.

Здагадайцеся, аб якой часціне мовы мы павінны ўспомніць?

            –  … часціна мовы.

Я        - … маю тры асобы і два лікі.

           - … змяняюся па склонах.

           - … у мове замяняю назоўнік, прыметнік.

           - … я магу ўжывацца з прыназоўнікамі.

  1. Паведамленне новай тэмы ўрока. Дзеяслоў разам з займеннікам прынеслі на ўрок новую тэму “Спражэнне”.

Сфармулюйце  задачы  ўрока з дапамогай слоў даведацца, навучыцца, прымяняць.

На ўроку мы даведаемся, што такое спражэнне дзеясловаў, будзем вучыцца спрагаць дзеясловы, даведаемся, як яны змяняюцца, а таксама вучыцца распазнаваць іх у мове.

Запаўненне табліц спражэння дзеясловаў.

Назавіце займеннікі 1-й асобы.

Знайдзіце займеннікі 2-ой асобы.

Якія займеннікі адносяцца да 3-яй асобы?

Які лік маюць займеннікі?

А зараз дзеясловы пісаць і пасябраваць змяніце па асобах і ліках. Запоўніце табліцы.

Асоба

Адзіночны лік

Множны лік

1-я

(я)піш..

(мы) піш..

2-я

(ты)

(вы)

3-я

(ён)

(яна)

Асоба

Адзіночны лік

Множны лік

1-я

(я)пасябру..

(мы) пасябру..

2-я

(ты)

(вы)

3-я

(ён)

(яна)

Якога часу былі дзеясловы?

Як змянялі дзеясловы?

Якая частка дзеяслова ў змянялася?

Выдзеліце канчаткі ва ўсіх дзеясловах. У нас атрымалася спражэнне дзеяслова.

Што такое спражэнне дзеяслова? Што значыць праспрагаць дзеяслоў?

Успомніце з урокаў рускай мовы, што называецца спражэннем дзеяслова?

  • Разгледзьце табліцу ў практыкаванні 124 падручніка. Назавіце канчаткі дзеясловаў III  спражэння, прачытайце правіла.

    • Работа па групах.

1 група. Запоўніце  табліцу. Змяніце па асобах дзеясловы ў адзіночным ліку. Выдзеліце канчаткі дзеясловаў.

адказаць

слухаць

карміць

маўчаць

1 асоба

што раблю?

адказваю

слухаю

кармлю

маўчу

2 асоба

што робіш?

адказваеш

слухаеш

корміш

маўчыш

3 асоба

што робіць?

адказвае

слухае

корміць

маўчыць

2 група. Запоўніце  табліцу. Змяніце па асобах дзеясловы ў множным ліку.

адказаць

слухаць

карміць

маўчаць

1 асоба

што рабім?

адказваем

слухаем

кормім

маўчым

2 асоба

што робіце?

адказваеце

слухаеце

корміце

маўчыце

3 асоба

што робяць?

адказваюць

слухаюць

кормяць

маўчаць

Звярніце ўвагу на канчаткі дзеясловаў.

Для чаго нам трэба ведаць спражэнне дзеяслова?

  • Яшчэ раз разгледзьце табліцу канчаткаў дзеясловаў I і  II  спражэння на старонцы 67 падручніка.
  • Гульня “Хто самы ўважлівы?” Што можна сказаць аб канчатках дзеясловаў I і  II  спражэння  1 –ай асобы?

Будзем карыстацца гэтымі табліцамі на працягу сённяшняга ўрока і наступных урокаў, каб правільна вызначыць спражэнні дзеясловаў і  правільна напісаць іх канчаткі.

-   Практыкаванне 126. Адгадайце загадкі. Вызначце асобу, лік і спражэнне дзесловаў. (Працуем з дапамогай табліц спражэння дзеясловаў).

1 варыянт. Спішыце першую загадку. Абазначце асобу, лік і спражэння дзеясловаў.

2 варыянт. Спішыце другую загадку. Таксама абазначце асобу, лік і спражэнне дзеясловаў. (Зрабіце ўзаемаправерку выкананых заданняў).

5. Замацаванне вывучанага.

  • Прачытайце практыкаванне 128. Змяніце дзеясловы ў неазначальнай форме дзеясловамі цяперашняга і будучага часу.
  • Выбарачнае спісванне
  • Знайдзіце чацвёрты сказ. Запішыце яго ў сшыткі. Калі ты не ведаеш правіла, ад памылак ты не пазбавішся. Якое правіла трэба ведаць, каб правільна напісаць не з дзеясловамі?
  • Прачытайце верш Я.Коласа. Якую пару года апісвае паэт?

Сонца грэе, прыпякае,

лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы вецер павявае,

хмар дажджлівых нам прыгнаў.

                    Вось і бусел паказаўся,

                   гусі дзікія гудуць,

                   шпак на дубе  расспяваўся,

                   жураўлі ўжо лятуць.

  • Гульня “Пазнай знёмага”.  Знайдзіце ў тэксце словы з арфаграмамі, якія вы ўжо вывучылі.

- Выпішыце дзеясловы цяперашняга часу, вызначце іх спражэнне з апорай на табліцу.

(грэе, прыпякае, гудуць, лятуць)

6. Дамашняе заданне. Практыкаванне 129.

7. Рэфлексія. Выкажы сваю думку..

Што новага даведаліся на ўроку?

Што было самым цяжкім на ўроку? Якія заданні выклікалі цяжкасці?

Якая работа на ўроку спадабалася больш? Чаму?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.